Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально




























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 11 г.Магілева” 15 сакавіка 2019 года адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25- годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзве Школы Міру, якія ў нашым горадзе прадстаўляюць дзяржаўныя ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 11 г.Магілева” і “Сярэдняя школа № 2 г.Магілева”, аб’яднаныя агульнай дзейнасцю ў накірунку міратворчасці, віталі паважаных гасцей на значнай падзеі ў жыцці кожнага чалавека - уручэнне галоўнага дакумента грамадзяніна краіны – пашпарта Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемстве прысутнічалі: намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раена г.Магілева - Ірына Анатольеўна Раінчык, старшыня Магілеўскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Міра - Валянціна Федарауна Мельнікава, намеснік начальніка аддзела па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раена г.Магілева - Іна Аляксандраўна Казлова, начальнік аддзела ідыялогіі і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раена г.Магілева - Аляксандра Мікалаеўна Ігнаценка.

Лепшым прадстаўнікам дзвюх школ, якія дасягнулі чатарнаццацігадовага ўзросту, пасля ўрачыстага віншавальнага слова, выпаў гонар атрымаць дакумент у дарослае жыцце з рук намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раена г.Магілева Ірыны Анатольеўны Раінчык.
У прывітальным слове старшыня Магілеўскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Міра Валянціна Федарауна Мельнікава адзначыла, што напрамкі дзейнасці Школ Міру, якія працуюць у духу культуры міру і міратворчасці, вельмі значныя ў сенняшні час для выхавання сучаснай моладзі. Добрыя словы і віншаванні Валянціны Федараўны не абышліся без падарунка. Бібліятэчны фонд сярэдняй школы № 11 і сярэдняй школы №2 папоўніла выдатная кніга “Могилевская область: край в котором я живу”, у якой яскрава прадстаўлена ва ўсіх накірунках свайго развіцця наша родная бацькаўшчына – Магілеўшчына.

Гэты дзень для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак, якія атрымалі свой галоўны дакумент, стаў днем нараджэння грамадзяніна нашай лепшай краіны ў свеце! Пажадаем ім, каб у душах юных грамадзян назаўседы захаваўся агонь дабра і любові да людзей, роднай Айчыны, агонь міласэрнасці і ўзаімаразумення, высакароднасці і шчодрасці чалавечага сэрца!

Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!


Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Н.А.Смолава
скачать dle 10.6фильмы бесплатно

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.