Аб правілах дарожнага руху па-беларуску
У чацвер, 15 сакавіка, вучні 8 “А” класа выступалі ў ролі інспектароў дарожнага руху. Пешаходамі былі першакласнікі. Здаецца, усё знаёма, традыцыйна: старшакласнікі вучылі малодшых школьнікаў правілам бяспекі на дарозе. Аднак, упершыню дзеці пачулі расповед аб правілах дарожнага руху па-беларуску. Менавіта так і называлася адно з мерапрыемстваў у чарговы “беларускамоўны” чацвер.
Першакласнікі з цікавасцю слухалі сваіх старэйшых сяброў, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне і іншых конкурсах. Напрыканцы занятка дзеці выказалі жаданне і ў наступны раз вучыцца і гуляць па-беларуску.
Шабанава Ж.М., намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце
скачать dle 10.4 отдых на озере Яровое