Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально
























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

Беларускі горад Орша
Беларускі горад Орша
1 сакавіка бягучага года адно з мерапрыемстваў у рамках “беларускамоўнага чацвярга” было прысвечана знаёмству з гісторыяй беларускага горада Орша. Віртуальнае падарожжа здзейснілі вучні 8-11 класаў.

Школьнікі даведаліся, што ўпершыню Орша ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1067 г. як месца, дзе полацкі князь Усяслаў Брачыславіч па мянушцы Чарадзей, быў вераломна захоплены ў палон кіеўскім князем Ізяславам. Так пачынаецца летапісная гісторыя горада. Але даўняе паселішча на яго месцы існавала значна раней, аб чым сведчыць мноства знаходак на старажытным дзядзінцы ля вусця ракі Аршыцы. Яны датуюцца бронзавым і жалезным векам. Сярод археолагаў існуе меркаванне, што ў канцы III — пачатку II тысячагоддзя да н.э. паўночны ўсход Беларусі, у тым ліку і Аршаншчыну, насялялі плямёны угра-фінаў, і тапонім «Орша» — угра-фінскага паходжання і абазначае «праточная вада, рака; або вада, якая цячэ ў рэчышчы».

Асаблівае значэнне набыла Орша ў пачатку XIV ст., калі ў складзе Віцебскага княства далучылася да Вялікага княства Літоўскага. Гораду адводзілася вялікая роля ў захаванні ўсходніх межаў Літоўскай зямлі, таму ў першай палове XVI ст. па ініцыятыве князя Альгерда былі ўзведзены Аршанскія гарадскія ўмацаванні, а ў 1398-1407 гг. на месцы старажытнага гарадзішча XI ст., па загаду Вітаўта, пабудаваны мураваны замак. Аршанскі замак, адзін з самых вялікіх і моцных на ўсходзе Беларусі, быў сведкам і ўдзельнікам працяглых жорсткіх войн.

У пачатку 1850-х гадоў у Оршы былі 3 плошчы, 35 незабрукаваных вуліц і завулкаў. Тратуараў не было, і горад патанаў у непралазным брудзе. Большасць гарадскіх будынкаў былі драўляныя.

Пасля адмены ў 1861 г. прыгоннага права Орша заставалася тыповым павятовым горадам. Тут знаходзілася паліцэйскае ўпраўленне, спраўнік, воінскі начальнік, казначэйства і паштовая кантора, гарадская ўправа, дума.

З 1870-х гадоў пачаліся работы па добраўпарадкаванні горада. На сродкі насельніцтва, сабраныя па падпісцы, у 1873 г. у цэнтры горада быў разбіты гарадскі сад. На цэнтральных вуліцах устаноўлены некалькі газавых ліхтароў, забрукавана каменнем базарная плошча за ракой Аршыцай і забрукаваны чатыры самыя нізкія топкія вуліцы. Цераз цэнтральную частку горада на працягу каля 4 км у 1878 г. быў таксама пракладзены брук, які злучыў горад з чыгуначнай станцыяй. Мерапрыемствы па добраўпарадкаванні рабіліся на сродкі насельніцтва. I толькі нязначная частка адпускалася з гарадскога бюджэту, які, дарэчы, быў вельмі невялікі.

Як і на ўсёй тэрыторыі тагачаснай Беларусі, прамысловасць горада пачала развівацца толькі ў 1870-х гадах. У 1871 г. праз Оршу прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка. З цягам часу Орша ператварылся ў буйны чыгуначны вузел, якім і з`яўляецца сёння.

Двужыльная А.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
скачать dle 10.4 отдых на озере Яровое

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.