Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально


























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

Палац Румянцавых і Паскевічаў - славутасць горада Гомеля
У чарговы “беларускамоўны чацвер”, 16 лістапада бягучага года, вучні старэйшых класаў сярэдняй школы № 11 разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры наведалі Палац Румянцавых і Паскевічаў - помнік архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў, славутасць горада Гомеля.

Напярэдадні, 15 лістапада, ў школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры старажытнага беларускага горада Гомеля. На класных гадзінах і пазакласных мерапрыемствах школьнікі 8-11 класаў даведаліся, што Палац Румянцавых і Паскевічаў быў збудаваны ў 1777—1796 гадах вялікім рускім палкаводцам П. А. Румянцавым, якому Гомель быў падораны імператрыцай Кацярынай II «для забавы». Архітэктарам палаца быў, відаць, Іван Староў, які праславіўся будаўніцтвам Таўрычнага палаца, Казанскага сабора і Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу. Палац уяўляе сабою кампактны двухпавярховы будынак на высокім цокалі, завершанае ў цэнтры кубаподабным бельведэрам з вялікім купалам. Вонкавы дэкор палаца быў цалкам выкананы ў стылі ранняга класіцызму. Галоўным упрыгожваннем фасадаў былі порцікі карынфскага ордара - четырохкалонны парадны і шасцікалонны паркавы. Па ўсім перыметры будынка прамавугольныя аконныя праёмы, размешчаныя ў два шэрагі, чаргаваліся з пілястрамі, што надавала палацу велічную манументальнасць.

На высокім першым паверсе размяшчаліся выключна парадныя памяшканні, на другім - жылыя пакоі, а цокальны выкарыстоўваўся для гаспадарчых патрэб і размяшчэння прыслугі.

Пасля смерці Румянцава палац атрымаў у спадчыну яго сын — вядомы дыпламат, дзяржаўны дзеяч і мецэнат Мікалай Румянцаў. У 1826 годзе ён памёр, і палац перайшоў другому сыну П. А. Румянцава - С. П. Румянцаву, які ўжо ў 1828 годзе заклаў замак, а ў 1834 — прадаў дзяржаве. У 1834 годзе палац за 800 тысяч рублёў быў выкуплены вядомым рускім палкаводцам І. Ф. Паскевічам. Пры ім была ажыццёўлена яго рэканструкцыя і разбіты пышны парк. Паскевіч вядомы таксама як уладальнік найбагацейшую калекцыі прадметаў даўніны, карцін, антыкварыяту, значная частка якой захоўвалася ў гомельскім палацы. У наш час у музеі захоўваецца ўсяго каля 300 прадметаў калекцыі Паскевіча. Сярод іх - палотны Я. Сухадольскага, І. Крамскога, В. Машкова, М. Залескага, скульптурныя творы Б. Тарвальдсена, А. Кановы, бронзавыя гадзіннікі і кандэлябры.

У 1842—1922 гадах на тэрасе парку палаца знаходзіўся помнік князю Юзафу Панятоўскаму працы Бертыля Тарвальдсена, які прызначаўся для Варшавы і вывезены Паскевічам з крэпасці Модлін. У 1921 годзе пасля Рыжскага мірнага дагавора, які прадугледжваў вяртанне Польшчы культурных каштоўнасцяў, вывезеных з яе пасля 1772 года, помнік быў вернуты ў Варшаву.

Апошнія ўладальнікі маёнтка - сын фельдмаршала Фядор Паскевіч і яго жонка Ірына. Пасля рэвалюцыі палац быў канфіскаваны і яго калекцыі сталі асновай створанага ў 1919 годзе Гомельскага абласнога краязнаўчага музея, а Ірына Паскевіч была пераселена ў невялікую кватэру.

Палац Румянцавых і Паскевічаў - славутасць горада Гомеля

Палац Румянцавых і Паскевічаў - славутасць горада Гомеля

Палац Румянцавых і Паскевічаў - славутасць горада Гомеля

Двужыльная А.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
скачать dle 10.4 отдых на озере Яровое

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.