Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально


























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – першы ў свеце музей, прысвечаны самай крывапралітнай вайне XX стагоддзя, і адзіны ў Беларусі, створаны ў гады фашысцкай акупацыі.

Калекцыя першага ў свеце музея Вялікай Айчыннай вайны была заснавана яшчэ ў чэрвені 1942 года. Будучыя экспанаты накіроўваліся з фронту ў спецыяльна створаную рэспубліканскую Камісію па збору дакументаў і матэрыялаў Айчыннай вайны, якая знаходзілася ў эвакуацыі ў Маскве. У ліку першых каштоўнасцяў былі хронікі партызанскага руху, друкаваныя і рукапісныя матэрыялы, самаробная зброя.

У 1966 годзе музей пераехаў у спецяльна ўзведзены будынак на цэнтральнай плошчы Мінска. У 1977 годзе побач з музеем пачала працаваць унікальная экспазіцыя ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

Сёння музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны размешчаны ў новым велічным будынку, які ўзведзены ў знакавым месцы беларускай сталіцы – плошчы Герояў. У музеі на плошчы больш за 3000 кв. метраў можна пабачыць звыш 8 тысяч экспанатаў, якія паведамляюць аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Усяго ў фондах музея захоўваецца каля 145 тысяч рарытэтаў, сабраных у час баявых дзеянняў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і Германіі.

Ваенныя рарытэты складаюць 28 калекцый і экспануюцца ў 10 тэматычных залах. Амаль чатыры гадзіны спатрэбілася вучням 6 і 7-ых класаў нашай школы, каб разгледзець музейныя экспанаты. Дзеці наведалі музей у час экскурсіі, якую арганізавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Двужыльная Аксана Валянцінаўна 21 верасня бягучага года.
Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны


Салавей А.Ф., намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце
скачать dle 10.4 отдых на озере Яровое

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.