Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально


























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

Слуцк і слуцкія паясы
28 снежня бягучага года “беларускамоўны чацвер” быў прысвечаны чарговаму “віртуальнаму” падарожжу па гістарычных і культурных цэнтрах нашай краіны. На гэты раз вандроўнікамі сталі выхаванцы школьнага лагера “Юны патрыёт”. Дзеці “наведалі” горад Слуцк і “пабачылі” старажытны помнік беларускага мастацтва – слуцкі пояс.

Класічны слуцкі пояс – гэта раскошная доўгая (до 3,5-4 м) тканіна шырынёй 35-40 см, якую, складваючы ўдвая або скручваючы, павязвалі паверх шляхецкага адзення (кунтуша). Шыкоўны аксесуар мог быць адна-, двух-, трох-, чатырохбаковым. Кожны з бакоў выкарыстоўваўся ў залежнасці ад каларыту адзення і сітуацыі. Напрыклад, на свята пояс павязвалі наверх залатой, чырвонай часткай; у жалобу выкарыстоўваўся чорны бок; у паўсядзённым жыцці – зялёны і шэры. Па кампазіцыі слуцкі пояс падзелены на тры часткі: два прамавугольныя канцы і асноўная частка ("сярэднік"). На "канцах" ткалі ўзоры кветак, пераплеценых сцяблін з лістамі, галінак дрэва, медальёны разнастайнай формы. Асноўная частка складалася з папярочных аднатонных палос або палос з арнаментам. Часам тут з’яўляўся "лускавы" (падобны на рыбіну луску) малюнак або ўзор "у гарошак". Уздоўж бакоў пояса – вузкі бардзюр з раслінным арнаментам. Канцы таксама завяршае паласа з арнаментам і махры.

Слуцкі пояс ткалі з натуральных шаўковых нітак: звычайных і абкручаных вельмі тонкім залатым або сярэбраным дротам. Такі каштоўны аксесуар называўся "літым", бо пасля пракатвання крыху шурпатага пояса цераз спецыяльны вал з’яўляліся незвычайная гладкасць і раскошны бляск.
На кожным поясе слуцкія майстры ставілі асаблівыя меткі: у час Рэчы Паспалітай – на лацініцы, пазней на кірыліцы: "SLUCK", "SLUCIAE", "SLUCIAE FECIT", "MEFECIT SLUCIAE" ("Мяне зрабіў Слуцк"), "ВЪ ГРАДЪ СЛУЦКЪ"…

Падарожжа адбылося імклівым, але захапляльным і відовішчным. Вучні чакаюць наступнага чацвярга. Наперадзе знаёмства з адным з самых цікавых святаў беларускай абрадавай паэзіяй – калядамі.

Слуцк і слуцкія паясы


Салавей А.Ф., начальнік лагера “Юны патрыёт”







скачать dle 10.4 отдых на озере Яровое

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.