Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально


























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

21 лютага – Дзень беларускай мовы
Добавил: admin19-02-2016, 10:04---
21 лютага – Дзень беларускай мовы

___Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

___Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

___Мы атрымалі найбагацейшую, найдаражэйшую спадчыну ад бацькі, ад маці, ад сваіх дзядоў, прадзедаў – беларускую мову, якую называюць духоўным скарбам. Роднае слова – гэта адвечны голас Радзімы, голас беларускага народа, а з ім і яго мова.

___Колькі разоў нараджалася мова, набірала моц, колькі разоў яе хаялі, тапталі, мучылі, душылі, не давалі ёй ходу. Перш-наперш усе заваёўнікі, якія прыходзілі на нашу тэрыторыю, распачыналі ўпартае змаганне на духоўным фронце – супраць памяці, гісторыі, супраць мовы, свядомасці паднявольнага народа.

___Лёс мовы… Лёс народа і нацыі… Знікне мова – няма нацыі… Народная мудрасць стала жывучай крыніцай для развіцця мовы, з якой мы і сёння чэрпаем жыццёвую сілу. Я.Купала, пясняр Беларусі, яшчэ задоўга да рэвалюцыі радаваўся, што мова бацькоў жыве, і верыў, што будзе жыць «бессмяротнае слова».

___«Мова, – як гаварыў Ніл Гілевіч, – сіла, што аб’ядноў-вае, цэментуе нацыю, аргані-зоўвае ўсё духоўнае жыццё народа… У мове – голас душы чалавека і голас гісторыі грамадства». скачать dle 10.4 отдых на озере Яровое


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.