Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально
























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

Цяжка не пагадзіцца з тым, што непаўторная беларуская прырода радуе нас сваімі маляўнічымі кветкамі.  Садовыя і палявыя, яркія і ледзь прыкметныя, яны прыцягваюць увагу, заварожваюць сваёй прыгажосцю і ўздымаюць нават самы дрэнны настрой.

 У 1 “ Б” класе  сярэдняй школы № 11 г. Магілёва 08.11.2018 г. класны кіраўнік Макаранка Т.І. праводзіла гадзіну цікавага чытання «Непаўторная кветка». У час мерапрыемства вучні пашырылі веды пра кветкі. Даведаліся пра тое,  як правільна  складаць букеты і дарыць іх,  расказвалі  і слухалі вершы пра кветкі,  адгадвалі загадкі і  вучыліся складаць іх, адказвалі на пытанні, гулялі  ў гульні “Садоўнік”, “ Карусель”, выконвалі творчыя  заданні, малявалі рамонкі. 

Віктарына “Мая малая Радзіма-мая гісторыя”
Радзіма, як і маці, у кожнага адна, і нават калі добра на чужыне, у сэрцы ўсё роўна сум па родных краявідах: палях, блакітных азёрах і высокіх соснах, якія чырванеюць раніцай на ўзгорку. Вершы беларускіх паэтаў пра Радзіму – гэта ўвасабленне душы нацыі, яе каштоўнасцяў, сумлення.
У час школьных канікул 31 кастрычніка 2018 года прайшла віктарына “Мая малая Радзіма-мая гісторыя”. Дадзеная віктарына была прысвечана Году Малай Радзімы. У ходзе мерапрыемства дзеці падзяліліся на дзве каманды. Віктарына складалася з трох тураў: першы тур "Магілёў - яго гісторыя”, другі тур “Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь”, трэці тур “Вядомыя дзеячы магілёўскай культуры і пісьменства". Удзельнікі актыўна працавалі ў групах, адказвалі на пытанні, малявалі.
ЭКСКУРСІЯ Ў БЕЛАРУСКУЮ ХАТУ
У чацвер, 25 кастрычніка, ў вучняў 2 “А” класа адбылася завочная экскурсія ў беларускую хату. Дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі інтэр’ера беларускай хаты, звычаямі пражывання сялян, даведаліся аб тым, што былі курныя печы без коміна, а нязгасны вечны агонь хатняга ачага быў сімвалам сямейнага шчасця.

Вучні з цікавасцю разглядалі ўзорны абрус і ручнікі, якімі упрыгожвалі раней беларускія хаты, драўляны посуд.

Вучні нашага класа ведаюць, што найбольш шаноўнае месца ў хаце называлі покуць (“Чырвоны кут” ), а гаспадарчы кут (“Бабін кут”)- гэта наша сучасная кухня.
Што я ведаю аб прыродзе сваёй краіны?
У рамках акцыі “Беларускамоўны чацвер” 18 кастрычніка ў 2 “Б” класе нашай школы адбылася віктарына “Што я ведаю аб прыродзе сваёй краіны?”

Другакласнікі атрымалі магчымасць паўтарыць вядомае ім змалку аб флоры і фаўне роднай зямлі, пашырыць свае веды аб прадставніках рэдкіх відаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі.

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы дабразычлівасці і сяброўства. Усе вучні імкнуліся стаць пераможцамі віктарыны, былі актыўнымі і дапытлівымі ўдзельнікамі мерапрыемства.
Дзень маці
Для жанчыны няма больш значнай і незабыўнай падзеі ў жыцці, чым нараджэнне дзіцяці. Быць мамай – гэта ні з чым непараўнальнае шчасце!

Падкрэсліваючы глыбокае паважлівае стаўленне да жанчыны-маці, у большасці краін свету заснаванае свята – Дзень маці. У Беларусі Дзень маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка.

Невыпадкова чарговы чацвер у нашай школе быў прысвечаны гэтаму святу. Для навучэнцаў 2-х класаў адбылося мерапрыемства "Мая мама самая лепшая", падчас якога дзеці распавядалі пра тое, як дапамагаюць мамам, малявалі паштоўкі і пісалі на беларускай мове віншаванні сваім мамам.
ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ ПРЫМАВАК І ПРЫКАЗАК
4 кастрычніка 2018 года адбылося падарожжа вучняў пачатковых класаў у краіну прымавак і прыказак. Школьнікі сталі ўдзельнікамі цікавай гульні, у час якой праявілі кемлівасць і веды беларускага фальклору. Асабліва спадабалася дзецям у тэатралізаванай форме паказваць сюжэты прыказак і прымавак.

Мерапрыемства прайшло ярка і пазнавальна.
Беларуская мова – сродак зносін
Традыцыйна чацвер 27 верасня ў нашай школе стаў днём беларускага маўлення. А вучні 5 “А” класа атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у пазавальнай гульні “Беларуская мова – сродак зносін”. У час мерапрыемства пяцікласнікі пазнаёміліся з вядомымі і невядомымі фактамі пра незвычайнасць і адметнасць роднай мовы у рубрыках: “Як усё пачыналася…”, “Яна ў нас адна…”, “Скажы мне…”.

Удзел у гульні спрыяў узнікненню цікавасці дзяцей да гістарычнага мінулага нашай Радзімы, даў магчымасць адчуць прыгажосць роднай мовы, выхоўваў павагу да духоўнай спадчыны беларускага народа.
Мірны чацвер
Людзі нашай планеты адзначаюць Сусветны дзень міру 21 верасня як адмову ад гвалту і братазабойчых войнаў. Такое рашэнне было прынята ў 2001 годзе. Менавіта ў гэты дзень адбываецца заклік да міру. Бо праява агрэсіі і вайна не дапамогуць вырашыць праблемы, яны толькі яшчэ мацней ўскладняюць жыццё, несучы з сабой смерць, няшчасці і гора.
Чарговы беларускамоўны чацвер у школе быў прысвечаны міру. Адкрыўся дзень інфармацыйнымі гадзінамі, што прайшлі ў класах. Маленькі званочак, які вучні 1-2-х класаў сімвалічна перадавалі адзін аднаму ў рукі, стаў для дзяцей гукам памяці, міру і радасці.
Мая малая радзіма
Чацвер 13 верасня ў нашай школе прайшоў у кантэксце тэматыкі “Мая малая радзіма”. Вучні школы знаёміліся з глыбока патрыятычнымі, прасякнутымі вялікай любоўю да роднай зямлі, бацькоўскага дому, самабытнай нацыянальнай культуры творамі сучасных паэтаў і пісьменнікаў.

У рамках свята школьнікі знаёміліся з новымі кніжнымі выданнямі, віртуальна сустрэліся з беларускімі літаратарамі, слухалі выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў.
Дзень роднай мовы і літаратуры
24 мая ў нашай школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках “беларускамоўнага” чацвярга. Так, Дзень роднай мовы і літаратуры адзначылі вучні пачатковых класаў. Вучні 4-ых класаў успаміналі славутых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў 20-га стагоддзя, чыталі іх творы. Самыя малодшыя школьнікі выказалі зацікаўленасць беларускай народнай творчасцю. Казкі, прыказкі, прымаўкі сталі прадметам гарачых абмеркаванняў пры разгадванні крыжаванак, рэбусаў.

Сур`ёзную дапамогу настаўнікам аказалі супрацоўнікі школьнай бібліятэкі. Менавіта яны падрыхтавалі выставы “Беларуская паліца”, “Беларускія народныя казкі”, “У свеце беларускай літаратуры”.
Цікава, займальна, пазнавальна!
Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, якія склалі змест чарговага “беларускамоўнага” чацвярга, хочацца спыніцца на адным. 10 мая ў нашай школе прайшоў турнір “Знаўцы роднай мовы” сярод вучняў пачатковых класаў. Падрыхтавалі яго і правялі настаўнікі беларускай мовы сумесна з класнымі кіраўнікамі малодшых школьнікаў.

Вучні спаборнічалі ў выразным чытанні вершаў беларускіх пісьменнікаў, разгадвалі крыжаванкі, рэбусы і загадкі, складалі прыказкі, гулялі ў “перакладчыкаў”. Дзеці праявілі кемлівасць і знаходлівасць, а таксама добрыя веды ў галіне беларускай мовы і літаратуры. Мерапрыемства адбылося цікавым, займальным, пазнавальным.
Ніхто не забыты, нішто не забыта
У кожнай ўстанове адукацыі ў гэтыя перадсвяточныя дні праводзіцца шмат разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных 73-гадавіне перамогі над фашысцкай Германіяй: мітынгі-рэквіемы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, кніжныя выставы; арганізуюцца прагляды мастацкіх і дакументальных кінастужак, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Наша школа не з’яўляецца выключэннем. Ветэранаў і ўдзельнікаў вайны наведалі у мінулы чацвер, 3 мая. З асаблівай адказнасцю, пачуццём годнасці вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у віншаванні тых, хто на сваіх плячах вынес усе выпрабаванні той вайны і перамог.
Пра радаводы па-беларуску
26 красавіка бягучага навучальнага года, у чарговы беларускамоўны чацвер, вучні 1-х класаў прэзентавалі свае генеалагічныя дрэвы. Дзеці распавядалі пра радаводы, дзяліліся цікавымі гісторыямі паходжання ўласных прозвішчаў. Настаўнікі першакласнікаў дапамагалі вучням выказвацца на роднай мове. Маленькія школьнікі вельмі стараліся, і гульня ператварылася ў змястоўнае навучальнае мерапрыемства.
На зарадку станавіся!
Маларухомы лад жыцця становіцца ўсе больш актуальнай праблемай для маладога пакалення. Рух з'яўляецца абавязковай умовай нармальнага функцыянавання арганізма. Пры яго недахопе развіваюцца такія з'явы, як гіпадынамія і гіпакінезія, якія аказваюць негатыўны ўплыў на працу практычна ўсіх сістэм арганізма. Як паказалі даследаванні і практыка, фізкультхвілінкі дабратворна ўплываюць на аднаўленне разумовых здольнасцяў, перашкаджаюць нарастанню стомы, павышаюць эмацыянальны настрой вучняў, здымаюць статычныя нагрузкі.

У рамках Сусветнага дня здароўя, які праходзіць пад лозунгам «Здароўе для ўсіх», у мэтах захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў нашай школы