Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально


























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

Палеская ластаўка
Яўгенія Янішчыц - адзін з самых яркіх і выдатных талентаў у нашай нацыянальнай паэзіі. "Палеская ластаўка", "Палеская летуценніца" - так называлі ў нашай літаратуры славутую паэтэсу.

Наведаць інтэграваны ўрок, прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху “чароўнай кветкі беларускай паэзіі”, давялося вучням 11 класса нашай школы 15 лютага 2018 года ў рамках акцыі “Беларускамоўны чацвер”.

Супрацоўнікі УК “Бібліятэка-філіял №2 імя І. Шамякіна” арганізавалі цікавы прагляд дакументальнай стужкі аб Я. Янішчыц, чытанне яе твораў майстрамі слова і праслухоўванне музычных кампазіцый на вершы «палескай летуценніцы».
Віншуем лепшых!
Правядзенне школьнага літаратурнага конкурсу вершаў, напісаных юнымі паэтамі на беларускай мове, даўно стала добрай традыцыяй.
Сёлета пераможцамі сталі вучань 7 “Б” класа Епіфанаў Цімафей (настаўнік Двужыльная Аксана Валянцінаўна) і вучаніца 8 “А” класа Кавалёва Дзіяна (настаўнік Салавей Аляксандр Фёдаравіч).

Юныя паэты выступілі са сваімі вершамі і на раённым конкурсе “Спроба пяра”, які прайшоў 2 лютага бягучага года на сцэне актавай залы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 27 г. Магілёва”. Нашы школьнікі выйшлі ў фінал і змагаліся за прызавыя месцы.
Падарожжа па гарадах Беларусі
На геаграфічнай карце Беларусі можна адшукаць 101 горад. Лёс кожнага горада - гэта лёс шматлікіх пакаленняў людзей, тых, хто ратнымі і працоўнымі подзвігамі піша гісторыю роднага краю.

Полацк і Нясвіж, Пінск і Мсціслаў, Тураў і Віцебск… Пазнаёміцца з імі у час завочнай экскурсіі “Падарожжа па гарадах Беларусі” выпала магчымасць вучням 5-ых і 6-ых класаў у чацвер 8 лютага бягучага года. Цікавыя фотаздымкі і відэа гарадоў, па якіх завочна вандравалі вучні, паведамленні пра гісторыю паходжання назвы кожнага горада, яго геральдыку дапамагалі пашыраць кругагляд дзяцей, развіваць іх пазнаваўчую цікавасць.
Спроба пяра
У першы дзень лютага бягучага года “беларускамоўны” чацвер быў прысвечаны літаратурным памкненням нашых вучняў: у школе была наладжана творчая гасцёўня “Спроба пяра”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі розных узроставых груп, якія захапляюцца беларускай паэзіяй і спрабуюць пісаць вершы на беларускай мове

Юныя паэты з цікавымі, на погляд журы, літаратурнымі творамі былі адзначаны ганаровымі дыпломамі. Усе ўдзельнікі гасцёўні атрамалі памятныя падарункі.
Васіль Быкаў – вялікае сэрца народа
У рамках беларускамоўнага чацвярга на базе бібліятэкі-філіяла № 2 імя І. Шамякіна быў арганізаваны і праведзены інтэграваны ўрок ”Васіль Быкаў – вялікае сэрца народа”, удзельнікамі якога сталі вучні 9 “А” класа.

Увазе навучэнцаў былі прапанаваны наступныя мерапрыемствы: літаратурная гадзіна “Чалавек вялікай душы і таленту”, прагляд фрагментаў з мастацкіх фільмаў, знятых па творах пісьменніка, віртуальнае знаёмства з “Сядзібай – музеем” і “Музеем – дачай” В.У. Быкава, дакументальная стужка “Гэта мы” пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.
Чароўная сіла мастацтва
Чароўная сіла мастацтва… Яна дапамагае пазбавіцца ад дрэннага густу і абуджае нашы душы. Нам дасталася вялікая духоўная спадчына. Мастацтва нашай Радзімы заўсёды было крыніцай энергіі і жыццеўстойлівасці для яе народа.

Знаёмству дзяцей з імёнамі славутых беларускіх мастакоў і іх творамі было прысвечана чарговае пазакласнае мерапрыемства, што адбылося 11 студзеня 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа№ 11 г. Магілёва”. Вучні старэйшых класаў дапамаглі расказаць аб таленце людзей, якімі так славіўся і славіцца наш народ. На слайдах прэзентацыі былі прадэманстраваны іх лепшыя мастацкія творы.
Віншуем з калядамі!
У чацвер 4 снежня выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера “Юны патрыёт” калядавалі. Дакладней, дзеці паспрабавалі сустрэць Новы год так, як гэта рабілі продкі сучасных беларусаў. Тут былі і пераапрананні, і спяванне калядных песень, і нават наведванні гаспадароў (у якасці іх былі настаўнікі) з пажаданнямі ўсяго найлепшага. Падзякай жа калядоўшчыкам сталі цукеркі.

Наогул, слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" – назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а таксама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і.
Слуцк і слуцкія паясы
28 снежня бягучага года “беларускамоўны чацвер” быў прысвечаны чарговаму “віртуальнаму” падарожжу па гістарычных і культурных цэнтрах нашай краіны. На гэты раз вандроўнікамі сталі выхаванцы школьнага лагера “Юны патрыёт”. Дзеці “наведалі” горад Слуцк і “пабачылі” старажытны помнік беларускага мастацтва – слуцкі пояс.

Класічны слуцкі пояс – гэта раскошная доўгая (до 3,5-4 м) тканіна шырынёй 35-40 см, якую, складваючы ўдвая або скручваючы, павязвалі паверх шляхецкага адзення (кунтуша). Шыкоўны аксесуар мог быць адна-, двух-, трох-, чатырохбаковым. Кожны з бакоў выкарыстоўваўся ў залежнасці ад каларыту адзення і сітуацыі. Напрыклад, на свята пояс павязвалі наверх залатой, чырвонай часткай; у жалобу выкарыстоўваўся чорны бок; у паўсядзённым жыцці – зялёны і шэры.
Янка Купала: старонкі жыцця і творчасці
У чацвер 21 снежня бягучага навучальнага года усе мерапрыемствы, якія праходзілі ў рамках “беларускамоўнага чацвярга”, былі прысвечаны творчасці выдатнейшага беларускага паэта і пісьменніка Я. Купалы.

Так, у бібліятэцы школы захапіла ўвагу школьнікаў тэматычная кніжная выстава, прысвечаная творчасці Янкі Купалы. Пабачыў свет чарговы нумар школьнай газеты з успамінамі аб жыцці паэта. У 1-4 класах прайшоў фестываль дзіцячых малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы…”. Вучні 6-7-ых класаў прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні па матывах лірычных твораў пісьменніка “Пачнём збіраць зярно к зярняці…”.
Яшчэ раз аб праблеме папулярызацыі беларускай мовы
15 снежня бягучага года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №11 г. Магілёва” адбылася кансультацыя для намеснікаў дырэктароў па вучэбнай рабоце (пачатковыя класы) школ горада на тэму “Стварэнне ўмоў для папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы з мэтай далучэння вучняў да нацыянальнай культуры”.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №11 Салавей А.Ф. распавёў прысутным пра асаблівасці арганізацыі працы ў даным накірунку ва ўстанове адукацыі, прадставіў калегам панараму педагагічнага вопыту настаўнікаў школы ў рабоце па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы з мэтай далучэння вучняў да нацыянальнай культуры.
Рыцар зямлі беларускай
14 снежня бягучага года ў сярэдняй школе № 11 успаміналі класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, публіцыста, перакладчыка Ўладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Чарговы “беларускамоўны” чацвер быў прысвечаны нашаму славутаму суайчынніку, аўтару такіх бессмяротных твораў, як апавяданне “Паром на бурнай рацэ”, аповесцяў «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманаў «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», эсэ «Зямля пад белымі крыламі».

Вучні 5-7-х класаў сталі ўдзельнікамі ў літаратурнай вечарыне “І не знікаць паэтам вечна…”, прысвечанай паэтычнай спадчыне Ўладзіміра Караткевіча. Вучні 8-9-х классаў прагледзелі мастацкі фільм “Паром на бурнай рацэ” ў беларускамоўным варыянце дубліравання
Вялікае княства Літоўскае ў літаратурных крыніцах  эпохі Сярэднявечча
7 снежня бягучага года тэмай беларускамоўнага чацвярга стала Вялікае княства Літоўскае. Вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні “Вялікае княства Літоўскае ў літаратурных крыніцах эпохі Сярэднявечча”. Дзеці разгледзелі такія выдатныя помнікі старажытнай беларускай літаратуры, як «Пахвала Вітаўту», «Хроніка Быхаўца», «Песня пра зубра» М. Гусоўскага. Цэнтральным вобразам усіх гэтых твораў з`яўляецца князь Вітаўт.

Вітаўт, вялікі князь літоўскі, стаў адным з самых славутых і магутных кіраўнікоў за ўсю нашу гісторыю. Вялікае княства Літоўскае ў гады кіравання Вітаўта дасягнула свайго найвышэйшага росквіту і стала вельмі ўплывовай сілай на міжнароднай арэне.
Памяць сэрца
Музей нашай школы стаў своеасаблівай пляцоўкай для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, урокаў памяці, літаратурна-музычных кампазіцый, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Не стаў выключэннем і чацвер 30 лістапада бягучага года. У гэты дзень у пазакласным мерапрыемстве “Памяць сэрца” прынялі ўдзел вучні 6 “А”, 6 “Б”, 7 “Б” і 9 “А” класаў. На фоне слайд-фільма, прысвечанага падзеям Вялікай Айчыннай вайны, аўдыя-запісаў музычных твораў пра вайну, вучні чыталі вершы Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, А. Вярцінскага, У. Караткевіча і іншых беларускіх аўтараў, чый лёс быў абпалены вайной.
Гульня-віктарына “Што я ведаю аб прыродзе сваёй краіны?”
У межах акцыі “Беларускамоўны чацвер” кожны тыдзень у школе праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю роднай мовы. Так і 23 лістапада вучні 5 “Б” класа прымалі ўдзел у гульні-віктарыне “Што я ведаю аб прыродзе сваёй краіны?”

Пяцікласнікі з цікавасцю і захапленнем спрабавалі знайсці адказы на прапанаваныя ім пытанні, праяўляючы знаходлівасць, кемлівасць і эрудыцыю. Гучалі вершы класікаў беларускай літаратуры аб роднай прыродзе.

Да гэтага дня вучнямі былі падрыхтаваны яркая і багатая тэматычная выстава малюнкаў і прэзентацыя фотаздымкаў “Прырода маёй Айчыны”.