
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы у школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Раніцай у фае адбылася акцыя “Не маўчы па-беларуску”, падчас якой старшакласнікі дарылі арыгінальныя паштоўкі са слоўнічкамі. Інфармацыйная прастора школы таксама адпавядала святу. Вучні 8-ых класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся!”. Школьнікі з вялікім задавальненнем чыталі вершы на роднай мове, удзельнічаючы ў конкурсе выразнага чытання” Гучы, паэзія!”. У бібліятэцы была наладжана выстава твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў “Чытаем па-беларуску”.
Самым цікавым і запамінальным стала мерапрыемства, арганізаванае і праведзенае ў бібліятэцы І.П.Шамякіна, дзе адбыўся міжнародны відэамост “Магілёў – Санкт-Пецярбург”, у якім прымалі ўдзел нашы вучні, супрацоўнікі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў абодвух гарадоў.