
Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, якія склалі змест чарговага “беларускамоўнага” чацвярга, хочацца спыніцца на адным. 10 мая ў нашай школе прайшоў турнір “Знаўцы роднай мовы” сярод вучняў пачатковых класаў. Падрыхтавалі яго і правялі настаўнікі беларускай мовы сумесна з класнымі кіраўнікамі малодшых школьнікаў.
Вучні спаборнічалі ў выразным чытанні вершаў беларускіх пісьменнікаў, разгадвалі крыжаванкі, рэбусы і загадкі, складалі прыказкі, гулялі ў “перакладчыкаў”. Дзеці праявілі кемлівасць і знаходлівасць, а таксама добрыя веды ў галіне беларускай мовы і літаратуры. Мерапрыемства адбылося цікавым, займальным, пазнавальным.