Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально


























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

З народнага календара беларусаў
У чацвер, 26 кастрычніка, у рамках адзiнага дня беларускай мовы вучнi 6-7 класаў нашай школы атрымалi магчымасць «пагартаць» народны каляндар і паразмаўляць на беларускай мове. Разам са сваiмi выхаванцамі настаўнiца біялогіі Косціна Наталля Віктараўна аформіла iнфармацыйны стэнд пад назвай «З народнага календара беларусаў». Дзеці атрымалі магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі беларускiх народных святаў, што адзначаліся нашымі продкамі ў розныя поры года.

На вялікім перапынку была наладжана выстава-кiрмаш «Дары восенi», на якой размясціліся гароднiна (бульба, капуста, гарбуз, перац, морква, бурак), садавiна (яблыкi, грушы) і восеньскія кветкi (вяргiня, хрызантэма). А запрашала ўсіх да сябе ў госці гаспадыня-прыгажуня, якую дзецi разам з настаўнiцай зрабiлi ў гуртку «Юны эколаг». Выстава-кiрмаш атрымалася вельмi рознакаляровай, прыцягвала ўвагу дзяцей.