Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально


























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

Дэкада прафесійнага майстэрства
Добавил: admin16-05-2016, 12:26---

___На працягу дзесяці дзён, з 2 мая па 12 мая бягучага года, у ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва” настаўнікі пачатковых класаў і выхавацелі груп падоўжанага дня ўдзельнічалі ў Дэкадзе прафесійнага майстэрства. Мэтай усіх мерапрыемстваў у рамках Дэкады стала не толькі прафесійнае спаборніцтва педагогаў, але і прапаганда здабыткаў беларускай нацыянальнай культуры сярод вучняў малодшых класаў і іх бацькоў.

___На уроках і пазакласных мерапрыемствах гучала беларускае слова. Дзеці разам з бацькамі з захапленнем гулялі ў беларускія народныя гульні. Адбыўся конкурс на лепшую насценную газету ад класа. Сярод пераможцаў вызначыліся выданні пад назвамі “Старажытныя замкі Беларусі” і “Гісторыя беларускай нацыі”. Дарэчы, вучнёўскімі газетамі зацікавіліся настаўнікі гісторыі. Яны вырашылі выкарыстоўваць іх на сваіх уроках з вучнямі старэйшых класаў у якасці наглядных дапаможнікаў.

___Актыўнымі наведвальнікамі мерапрыемстваў Дэкады былі настаўнікі старэйшых класаў. Яны з цікавасцю назіралі за працай сваіх калег. Асаблівай увагай педагогі надзялілі вучняў выпускных чацвёртых класаў. І невыпадкова, бо менавіта з гэтымі дзецьмі ім прыйдзецца сустрэцца ў пятым классе толькі ўжо на ўроках па сваіх прадметах.

___Вынікі педагагічнага спаборніцтва падведзены. У чарговы раз быў адзначаны моцны педагагічны склад прафесіяналаў, які працуе ў нашай школе з малодшымі школьнікамі. Асаблівую падзяку атрымалі кіраўнікі метадычных аб`яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў груп падоўжанага дня Макаранка Таццяна Іванаўна і Кавалёва Ала Феліксаўна, якія і арганізавалі Дэкаду прафесійнага майстэрства.

Дэкада прафесійнага майстэрства

Дэкада прафесійнага майстэрства

Дэкада прафесійнага майстэрства

Дэкада прафесійнага майстэрства

Дэкада прафесійнага майстэрства


Салавей А.Ф., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва”
скачать dle 10.6фильмы бесплатно

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.