Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально


























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

Міжнародны дзень роднай мовы
Добавил: admin22-02-2016, 16:44---

___Для нашага народа родная мова – беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні.

___“Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ,” – пісаў І. Мележ.

___У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва” 22 лютага прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы пад дэвізам “Размаўляем па-беларуску”.

___У файе школы вучнямі 9 “А” класа праведзена акцыя “Ганарымся роднай мовай”, у час якой гучалі песні на вершы беларускіх паэтаў, раздаваліся флаеры “Валодай роднай мовай”. На інфармацыйных гадзінах школьнікам аб гісторыі беларускай мовы расказалі навучэнцы 10-11 класаў з лектарскага гурта. Для вучняў 3-11 класаў арганізавана правядзенне адзінага школьнага дыктанта “Родная мова”.

___Для вучняў 4-8 класаў прайшоў школьны конкурс чытальнікаў па творах беларускіх паэтаў.

___Сярод вучняў 5-6 класаў праведзены моўны марафон ”Шануем родную мову”.

___Усе навучэнцы ўстановы адукацыі з захапленнем прынялі ўддзел у мерапрыемтсвах, а самыя актыўныя былі ўзнагароджанны граматамі.

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

Т.А.Анастасьева,
намеснік дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва”
скачать dle 10.6фильмы бесплатно

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.