Навигация
Адрес
212003, г. Могилёв
ул.Менжинского, д.14
email : sosh_11@tut.by
Телефон горячей линии
+375 222 745004
Актуально


























Опрос
По-вашему мнению на уроке главное:

 
Полезно знать

Праздники Беларуси

21 лютага – Дзень беларускай мовы
Добавил: admin19-02-2016, 10:04---
21 лютага – Дзень беларускай мовы

___Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

___Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

___Мы атрымалі найбагацейшую, найдаражэйшую спадчыну ад бацькі, ад маці, ад сваіх дзядоў, прадзедаў – беларускую мову, якую называюць духоўным скарбам. Роднае слова – гэта адвечны голас Радзімы, голас беларускага народа, а з ім і яго мова.

___Колькі разоў нараджалася мова, набірала моц, колькі разоў яе хаялі, тапталі, мучылі, душылі, не давалі ёй ходу. Перш-наперш усе заваёўнікі, якія прыходзілі на нашу тэрыторыю, распачыналі ўпартае змаганне на духоўным фронце – супраць памяці, гісторыі, супраць мовы, свядомасці паднявольнага народа.

___Лёс мовы… Лёс народа і нацыі… Знікне мова – няма нацыі… Народная мудрасць стала жывучай крыніцай для развіцця мовы, з якой мы і сёння чэрпаем жыццёвую сілу. Я.Купала, пясняр Беларусі, яшчэ задоўга да рэвалюцыі радаваўся, што мова бацькоў жыве, і верыў, што будзе жыць «бессмяротнае слова».

___«Мова, – як гаварыў Ніл Гілевіч, – сіла, што аб’ядноў-вае, цэментуе нацыю, аргані-зоўвае ўсё духоўнае жыццё народа… У мове – голас душы чалавека і голас гісторыі грамадства».скачать dle 10.6фильмы бесплатно


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.